Марыяна Барысаўна Подкіна
Марыяна[1] (Мар’яна)[2] Барысаўна Подкіна (10 лютага 1931, г. Краснадар, Расія — 4 кастрычніка 2003[3]) — расійская і беларуская артыстка балета, педагог. Народная артыстка Расіі (1967). БіяграфіяУ 1950 годзе скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча па класу педагога Кацярыны Гейдэнрэйх (дыплом з адзнакай), у 1951—1989 гадах выкладала ў ім. У 1950—1974 гадах — салістка Пермскага тэатра оперы і балета. З 1994 года — балетмайстар-пастаноўшчык Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі, з 1998 года — рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. У тэатры музычнай камедыі працавала з вядучымі артыстамі над спектаклямі «Шапэніяна» на музыку Ф. Шапэна, «Дон Кіхот» Л. Мінкуса і інш. Да 1974 года выступала на сцэне. Яе выканальніцкай манеры ўласцівы яркі, вобразны стыль танца, які вызначаўся віртуознай тэхнікай, тэмпераментам. Першая выканаўца партый: Грушанька («Грушанька» Б. Машкова), Маці («Бераг надзеі» А. Пятрова), Марутка («Выбух» М. Крукава і Г. Церпілоўскага). Сярод іншых партый: Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Гаспадыня Меднай гары («Каменная кветка» С. Пракоф’ева) і інш. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia