Марыя-Антуанэта (фільм, 2006)«Марыя-Антуанэта» (англ.: Marie Antoinette) — біяграфічны фільм Сафіі Копалы пра жыццё каралевы Францыі Марыі-Антуанэты, зняты ў 2006 годзе. Фільм заснаваны на кнізе Антоніі Фрэйзер «Marie Antoinette: The Journey». СюжэтМарыя Антонія Іозефа Іагана Габсбургска-Латарынгская (Кірстэн Данст) — 14-гадовая і самая малодшая дачка імператрыцы Аўстрыі Марыі Тэрэзіі. Маці выбрала яе для таго, каб выдаць замуж за другога кузена, дафіна Францыі, Людовіка XVI (Джэйсан Шварцман), і заключыць тым самым саюз паміж дзвюма дзяржавамі. На мяжы Францыі і Аўстрыі адбываецца сімвалічная цырымонія. Па традыцыі нявеста павінна пакінуць усё, што нагадвала б ёй пра замежны двор; гэта ўключае не толькі ўсё яе адзенне і асабістыя рэчы, але таксама сяброў і любімую сабаку. Выходзячы з палаткі на французскі бок, Марыя-Антонія становіцца дафінай Марыяй-Антуанэтай. Неўзабаве Марыя-Антуанэта сустракае караля Людовіка XV (Рыпа Торн) і яго ўнука, яе будучага мужа — дафіна. Увага двара амаль цалкам сканцэнтравана на маладой пары. Марыя-Антуанэта практычна ўвесь час акружана слугамі і знатнымі дамамі. Ёй нават не дазваляецца самастойна апранацца, і яна павінна снедаць пры вялікай колькасці людзей. Разам з тым, большасць прыдворных ставяцца з пагардай да дафіны як іншаземкі і вінавацяць яе ў тым, што шлюб не прыносіць спадчынніка. Французскі двор літаральна кішыць чуткамі. Большасць з іх адносіцца да мадам Дзюбары, фаварыткі караля. Раней ёй не дазвалялася знаходзіцца пры двары, аднак Людовік XV дараваў ёй тытул графіні, тым самым выклікаўшы незадаволенасць знаці. Ахвярай чутак стала і Марыя-Антуанэта. Становішча дафіны становіцца ўсё больш хісткім. Неўзабаве Марыя-Антуанэта знаходзіць сабе сябровак і пачынае прызвычайвацца да новага жыцця. Яна знаходзіць суцяшэнне ў куплі раскошных сукенак і абутку, паяданні ласункаў і азартных гульнях. Дафін і яго брат збіраюцца на чарговае паляванне, і Марыя паведамляе яму, што яна будзе абражана, калі яе ятроўка Марыя-Жазэфіна (у рэчаіснасці Марыя-Тэрэза, графіня Артуа) народзіць дзіця раней за яе. Яе муж абяцае ёй, што пасля палявання зоймецца гэтым. Кароль Францыі паведамляе саветніку, што не збіраецца разрываць саюз з Аўстрыяй і загадвае паслаць за ўрачом, каб той агледзеў Марыю-Антуанэту і Людовіка XVI. Дафіна падвяргаецца ціску з розных бакоў, з прычыны таго, што яе шлюб застаецца бяздзетным. У канчатковым выніку Марыя-Жазэфіна нараджае хлопчыка, Луі-Антонія. Па меры таго, як эканамічнае і палітычнае становішча Францыі пагаршаецца, Марыя ўсё больш аддаляецца ад двара, і яе лад жыцця становіцца геданічным. Людовік XV памірае, і Людовік XVI становіцца новым каралём Францыі. Новы кароль малады і нявопытны і пачынае марнаваць шмат грошай на замежныя войны, у прыватнасці Амерыканскую рэвалюцыю, тым самым павялічваючы даўгі Францыі. Трохі пазней, Марыя-Антуанэта святкуе сваё васямнаццацігоддзе, арганізаваўшы раскошную вечарынку. Яна працягвае марнаваць велізарную колькасць грошай, нягледзячы на тое, што у краіне растуць бедната і хваляванні. Неўзабаве ў Версаль прыбывае брат Марыі-Антуанэты, Іосіф II, для таго, каб наведаць сястру і рэкамендаваць ёй устрымацца ад пастаянных вечарынак і азартных гульняў, а таксама змяніць атачэнне. Імператар сустракаецца з Людовікам у звярынцы, дзе кароль дэманструе слана. Іосіф II тлумачыць «механіку» сексуальных адносін на прыкладзе замкаў і ключоў — паколькі адным з каралеўскіх хобі быў выраб замкаў і ключоў. У тую ноч кароль і каралева ўпершыню пакахаліся. 19 снежня 1778 года, каралева нараджае дзяўчынку, Марыю-Тэрэзу. Маці жадае карміць дачку самастойна, аднак гэта не дазваляецца звычаямі. Маленькая прынцэса расце, і Марыя-Антуанэта ўсё больш часу праводзіць у загарадным палацы Малы Трыянон, які ёй падарыў Людовік. У гэты ж час у Марыі завязваецца раман з графам Ферзенам. Тым часам, Французская рэвалюцыя набірае поўную сілу, і бунтаўшчыкі пачынаюць марш ад Парыжа да Версаля. У той час, як большасць знаці бяжыць з краіны, Марыя-Антуанэта і яе муж вырашаюць застацца. Натоўп дасягае палаца і каралеўская сям’я пакідае яго на наступную раніцу. Апошнім кадрам фільма становіцца від разгромленай спальні каралевы. У ролях
Узнагароды
ЗборыБюджэт фільма склаў 40 млн. $. У першыя выхадныя сабраў $5 361 050 (8 месца). У пракаце з 20 кастрычніка па 3 снежня 2006 года, найбольшая колькасць паказаў у 870 кінатэатрах адначасова. За час праката сабраў у свеце $60 917 189 (93 месца па выніках года) з іх $15 962 471 у ЗША (131 месца па выніках года) і $44 954 718 у астатнім свеце. СаўндтрэкУ саўндтрэк уваходзяць кампазіцыі як выканаўцаў новай хвалі 1980-х гадоў такіх як New Order, The Cure, Siouxsie and the Banshees, Bow Wow Wow, Adam and the Ants, так і больш сучасных The Radio Dept, Aphex Twin, Dustin O'Halloran, The Strokes. Тым не менш, у некаторых сцэнах гучыць музыка эпохі барока, якую сачыніў Жан-Філіп Рамо (Jean-Philippe Rameau) («1er Menuet pour 'Les Guerriers et les Amazones', 2eme Menuet», «Tristes apprets, pales flambeaux», «Tristes apprets, pales flambeaux»).
Цікавыя факты
Гл. таксама
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia