- Гл. таксама Спіс каралёў Францыі
Спіс каралеў і імператрыц Францыі -- жонак уладароў. Паводле законаў Францыі, сталец мог займаць толькі мужчына, ніводная жанчына ў гісторыі краіны аднаасобна не ўладала.
З 987 года вядома 49 каралеў, 3 імператрыцы і адна жонка караля без тытула каралевы (Мадам дэ Ментэнон). Інгеборга Дацкая і Ганна Брэтонская былі каралевамі Францыі больш аднаго разу, прычым Інгеборгу муж пазбавіў тытула каралевы, а потым вярнуў яго, а Ганна была жонкай двух каралёў. Марыя-Жазэфіна-Луіза Савойская (дачка сардзінскага караля Віктар-Амадэя III, жонка Людовіка XVIII) была каралевай дэ-юрэ ў перыяд Французскай Рэспублікі і Французскай Імперыі, але дэ-факта каралевай так і не стала.
У 1285—1328 гадах кароны Навары і Францыі аб'яднаны праз шлюб Іааны I Наварскай, уладарнай каралевы Навары, з каралём Францыі Філіпам IV. З прычыны гэтага, іх тры сыны — Людовік X, Філіп V і Карл IV — былі каралямі Францыі і Навары. Адпаведна, іх жонкі мелі тытул «каралевы Францыі і Навары». Са смерцю малодшага сына, Карла IV, карона Навары на больш за 200 гадоў выйшла з тытула караля Францыі, аж да ўзыходжання на сталец караля Генрыха IV Вялікага (1589), які зноў аб'яднаў абодва тытулы і ўжо назаўжды.
У 1620 годзе Навара канчаткова аб'яднана з каралеўствам Францыя, аднак уладары, нароўні з іншымі тытуламі, працягвалі ўжываць тытул «кароль Навары» да 1791 года, іх жонкі насілі так самы тытул. Падчас Рэстаўрацыі (1814—1815) на кароткі перыяд адноўлены тытул «караля Навары», падчас Рэвалюцыі 1830 года тытул канчаткова скасаваны. Прадстаўнікі дынастыі Банапартаў і Арлеанскага дому не ўжывалі гэты тытул.
Дом Валуа (Галоўная лінія) з дынастыі Капетынгаў
Дом Валуа (Арлеанская галіна) з дынастыі Капетынгаў
Выява
|
Імя
|
Дом
|
Нараджэнне
|
Шлюб
|
Каралева з
|
Каранацыя
|
Каралева да
|
Смерць
|
Муж
|
 |
Яўгенія дэ Манціхо, імператрыца |
Манціхо |
5 мая 1826 |
30 студзеня 1853 |
не каранавана |
4 верасня 1870 звяржэнне з прастола мужа |
11 ліпеня 1920 |
Напалеон III Банапарт
|
Выява
|
Імя
|
Дом
|
Нараджэнне
|
Шлюб
|
Каралева з
|
Каранацыя
|
Каралева да
|
Смерць
|
Муж
|
Рэгенткі Францыі
Шэраг французскіх каралеў былі рэгенткамі на час адсутнасці сваіх мужоў ці ў маленства сваіх сыноў:
- Ганна Кіеўская, 1060-66, на працягу маленства свайго сына, Філіпа I.
- Адэль Шампанская, 1190-92, пакуль яе сын удзельнічаў у 3-м крыжовым паходзе.
- Бланка Кастыльская:
- 1226—1234: на працягу маленства свайго сына, Людовіка IX
- 1248—1252: пакуль яе сын удзельнічаў у крыжовым паходзе.
- Жанна Крываножка неаднаразова кіравала дзяржавай пакуль яе муж (Філіп VI) удзельнічаў у ваенных дзеяннях.
- Ізабела Баварская (у перыяд 1393—1420) падчас вар'яцтва свайго мужа Карла VI.
- Кацярына Медычы:
- 1552: Падчас удзелу мужа, Генрыха II, у ваеннай кампаніі супраць Меца.
- 1560—1563: На працягу маленства 2-га сына, Карла IX.
- 1574: Падчас адсутнасці 3-га сына, Генрыха III, у Польшчы.
- Марыя Медычы, 1610—1614, падчас маленства свайго сына, Людовіка XIII
- Ганна Аўстрыйская, 1643—1651, падчас маленства свайго сына, Людовіка XIV
- Яўгенія дэ Манціхо, тры разы падчас адсутнасці свайго мужа, Напалеона III.
Мадам дэ Ментэнон
Мадам дэ Ментэнон была фаварыткай караля Людовіка XIV, які тайна ажаніўся з ёй узімку 1683—1684 гадоў. Шлюб быў спраўлены архібіскупам Парыжскім у прысутнасці Пер ла Шэза (спавядальніка караля), маркіза дэ Маншэўрой, шэвалье дэ Фарбена і Бантэмпа. З прычыны няроўнароднасці мужа і жонкі шлюб быў марганатычным і не быў ніколі афіцыйна абвешчаны. Таму Мадам дэ Ментэнон была толькі жонкай караля і ніколі не была каралевай Францыі.
Літаратура
- Joy Law, Fleur de lys: The kings and queens of France. — ISBN 0-07-036695-0
- Rene de La Croix, duc de Castries, The Lives of the Kings & Queens of France. — ISBN 0-394-50734-7
- Elsie Thornton-Cook, Royal Line of France: The Story of the Kings and Queens of France. — ISBN 0-8369-0939-9