Марыя Іванаўна Сялюніна
Марыя Іванаўна Сялюніна (нар. 26 жніўня 1941) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер СССР, БССР (1980), майстар спорту СССР (1964). БіяграфіяАмаль паўстагоддзя прапрацавала трэнерам ДЮСШАР «Гарызонт» па баскетболе. У ліку яе выхаванцаў — заслужаны майстар спорту СССР, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы Галіна Савіцкая (Крысевіч), майстры спорту міжнароднага класа Таццяна Троіна і Вікторыя Гаспер. За гады сваёй працы падрыхтавала больш за 26 майстроў спорту СССР і Рэспубліку Беларусь. У іх ліку — чэмпіёнкі Еўропы сярод моладзі Алена Ламака, сёстры Дубойскія, Алена Мішына і інш. Юнацкія і моладзевыя каманды пад яе кіраўніцтвам неаднаразова была пераможцамі першасцяў СССР, а кадэцкая зборная Беларусі U-16 заняла чацвёртае месца ў фінале чэмпіянатаў Еўропы 1997 і 2004 гадоў. Узнагароджана нагрудным знакам «За ўнёсак у развіццё баскетбола». Клубная трэнерская кар’ера
Дасягненні
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia