Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер
Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер (нар. 9 студзеня 1988, Мінск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Выступала за зборную Беларусі. Майстар спорту міжнароднага класа. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[1]. БіяграфіяВыхаванка СДзЮШАР «Гарызонт». Першы трэнер — Марыя Іванаўна Сялюніна[2]. У 2003 годзе ў складзе зборнай Беларусі стала сярэбраным прызёрам кадэцкага чэмпіянату Еўропы U-16. У 2007 годзе ў складзе моладзевай зборнай Беларусі выступала на чэмпіянаце Еўропы ў Сафіі (Балгарыя), дзе ў сярэднім за матч набірала 18.5 ачка і рабіла 9.0 падбораў. У 2010 годзе стала чэмпіёнкай краіны ў складзе клуба «Бярэзіна-РЦАР», пасля гэтага двойчы паўтарыла гэта дасягненне з «Гарызонтам». З 2012 года гуляла за «Цмокі-Мінск». За гэты час разам з камандай 6 раз была чэмпіёнкай краіны і 5 раз заваёўвала Кубак. Двойчы выходзіла ў фінал Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі. З 2020 года выступала за каманду «Гарызонт», у складзе якой двойчы прымерыла золата Чэмпіянату Беларусі, а ў сезоне-2020/21 заняла першае месца ў ЕЖБЛ[3]. Выступала ў жаночых зборных Беларусі U-16 (2004), U-18 (2004—2006) і U-20 (2006—2007). У 2005 годзе дэбютавала за зборную Беларусі[4]. Кар’ера
Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia