Марыя Іосіфаўна Ткачук
Марыя Іосіфаўна Ткачук (7 кастрычніка 1924, Станіславаў, Польская Рэспубліка — 28 жніўня 2022) — беларуская эканаміст, спецыяліст у галіне фінансаў, грашовага абарачэння і крэдыту. Доктар эканамічных навук (1974), прафесар. БіяграфіяНарадзілася ў кастрычніку 1924 года ў Станіслававе. Скончыла Львоўскі фінансавы тэхнікум (1945), Маскоўскі фінансавы інстытут (1950; аспірантура, 1954; дактарантура, 1974). Працавала на Львоўскім абласным фінансавым аддзеле (з 1945), Львоўскім фінансавым тэхнікуме (з 1950), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1954—1996, прафесар кафедры фінансаў, да 1971 года і ў 1982—1987 гадах — загадчык кафедры), Варміньска-Мазурскім універсітэце (г. Ольштын, Польшча; з 1996, прафесар), Ольштынскай вышэйшай школе кіравання і інфарматыкі (Польшча; 2003—2006, прафесар). Навуковыя інтарэсы: вывучэнне тэарэтычных і практычных асаблівасцей (узаемасувязей) у галіне фінансаў; аптымізацыя фінансавай дзейнасці прадпрыемстваў; дзяржаўны бюджет; падатковае заканадаўства. Памерла 28 жніўня 2022 года[1]. Сям’я
Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia