Алена Фёдараўна Кірэева
Алена Фёдараўна Кірэева (нар. 9 сакавіка 1963, Мінск) — беларуская эканаміст, спецыяліст у галіне падатковай палітыкі. Доктар эканамічных навук (2004), дацэнт (2006). БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Фінансы і крэдыт», 1985), Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1992). Працавала ў Мінскім фінансава-эканамічным тэхнікуме; Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1993; факультэт фінансаў і банкаўскай справы, кафедра падаткаў і падаткаабкладання, прафесар, загадчык кафедры, першы прарэктар). Навуковыя інтарэсы: удасканаленне нацыянальнай падатковай сістэмы; міжнароднае падаткаабкладанне. УзнагародыГанаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008), знак «Выдатнік адукацыі» (2009), медаль Францыска Скарыны (2019) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia