Марыя Барташэвіч
Марыя Барташэвіч (1926 — да 1996) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належала да смаргонскай групы арганізацыі.[2] БіяграфіяНарадзілася 1926 г. у в. Кунцаўшчына Ашмянскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць). Вучылася ў Смаргонскай сярэдняй школе. Восенню 1949 г., калі знаходзілася ўжо ў 10-м класе, далучылася да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але ў будучыні планавалася перайсці і да больш актыўных дзеянняў. 23 сакавіка 1950 г. была арыштаваная савецкімі карнымі органамі. На допытах усё адмаўляла. 8 мая на працэсе разам з іншай удзельніцай падполля, Чаславай Ашукоўскай, была асуджана ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі на 10 гадоў зняволення ў канцлагерах з паражэннем у правах на 5 год «за неданясенне». Тэрмін зняволення адбывала, паводле сведчання суседзяў, у Комі. Пасля вызвалення тамсама і засталася, выйшаўшы замуж і змяніўшы прозвішча на Абумава. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia