Марыя Баўзкова
Марыя Баўзкова (чэшск.: Marie Bouzková; нар. 21 ліпеня 1998[1], Прага[1]) — чэшская тэнісістка; пераможца пяці турніраў WTA (з іх адзін у адзіночным разрадзе). Спартыўная кар’ераБаўзкова выхоўвалася ў сям’і, дзе захапляліся гульнёй у тэніс. Прабабуля гуляла на добрым узроўні ў вялікі тэніс. Пачала займацца гэтым відам спорту ва ўзросце пяці гадоў. Да 2015 года гуляла ў асноўным на турнірах сярод юніёраў і ITF. У 2014 годзе яна выйграла індывідуальны тытул на Адкрытым чэмпіянаце ЗША сярод юніёраў. Жыве і трэніруецца папераменна ў Празе і Брэйдэнтане ў Фларыдзе. Яе навучае і трэніруе родны бацька Мілан Баўзкоў. Баўзкова выйграла 12 адзіночных і тры парных турніры ў жаночым чэмпіянаце ITF. У лютым 2015 года яна дэбютавала на турніры WTA Tour у Мексіцы. На Кубку Роджэрса 2019 года ў Таронта, турнір WTA Premier 5, Баўзкова выйшла з кваліфікацыі і дабралася да паўфіналу, саступіўшы Серэне Уільямс 6-1, 3-6, 3-6. У сакавіку 2020 года на турніры WTA Tour у Мантэрэі яна дайшла да фінальнага паядынку, у якім саступіла ўкраінскай спартсменцы Эліне Світолінай. Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Выступленні ў парным разрадзе
ЗаўвагіКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia