Марыя Гарэцкая
Марыя Гэлена Гарэцкая з Міцкевічаў (польск.: Maria Helena Gorecka; 7 верасня 1835, Парыж — 26 лістапада 1922, Парыж) — перакладчыца і аўтар успамінаў, грамадская дзяячка, філантропка. БіяграфіяНайстарэшая з дзяцей Адама Міцкевіча і Цэліны Міцкевіч, сястра Уладзіслава. Восенню 1855 года скончыла курсы гувернантак. Адхіліўшы прапанову аб шлюбе ад сакратара Адама Міцкевіча, Армана Леві, 7 лістапада 1857 г. выйшла замуж за мастака Тадэвуша Гарэцкага. У іх было чацвёра дзяцей: Адам, Людвік (1863—1936) лекар, Цэліна і Гэлена. Адам і Цэліна памерлі маладымі, Гэлена (1861—1884) выйшла замуж за Юзафа Модлінскага з Кшывасондза ў Куявах. Была аўтарам перакладаў на французскую мову і кніг «Успаміны пра Адама Міцкевіча, расказаныя наймалодшаму брату» (польск.: Wspomnienie o Adamie Mickiewiczu, opowiedziane najmłodszemu bratu)[1]. Была пахавана на могілках у Манмарансі. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia