Марыя Мікалаеўна Андросава-Іонава
Марыя Мікалаеўна Андросава-Іонава (14 (26) кастрычніка 1864, II Ігідзейскі наслег Батурускага ўлуса Якуцкай вобласці — 1941, Ташкент) — аўтар і выканаўца якуцкага эпасу аланхо, фалькларыст. БіяграфіяНарадзілася 14 кастрычніка 1864 год года ва Другім Ігідзейскім наслегу Ботурускага ўлуса Якуцкай вобласці. Застаўшыся сіратой, выхоўвалася ў дзеда. У 1893 годзе выйшла замуж за ссыльнага нарадавольца В. М. Іонава, які прылучыў яе да збірання якуцкага фальклору. Марыя Мікалаеўна — аўтар аланхо «Күл-күл Бөҕө оҕонньор Силирикээн эмээхсин икки» (Стары Кюл-кюл Бегу ды старая Сілірыкэн) (1893—1894 гг.). Гэтае аланхо надрукавана ў кнізе Пякарскага[1]. Спрыяла як знаўца мовы Пякарскаму пры напісанні акадэмічнай працы «Слоўнік якуцкай мовы». У 1899—1910 гадах жыла ў Якуцку, у 1910—1917 гадах у Петраградзе, потым у 1917—1922 у Кіеве. У 1922—1930 гадах працавала ў Музеі антрапалогіі і этнаграфіі АН СССР (Кунсткамеры). Брала ўдзел у экспедыцыях Акадэміі Навук у Нюрбінскім і Вілюйскім раёнах Якуцкай АССР. У шлюбе з В. М. Іонавым нарадзілася чацвёра дзяцей, двое сыноў памерлі ў малодшым веку. Старэйшая дачка Людміла была рэпрэсавана ў 1937 годзе па вінавачанні ва ўдзеле ў падрыхтоўлі паўстання супраць савецкай улады. Рэабілітавана ў 1957 годзе. Малодшая дачка Іонава Вольга Усеваладаўна стала навукоўцам-гісторыкам. М. Н. Андросава-Іёнава апошнія гады жыцця пражыла ў Маскве. З пачаткам Вялікай айчыннай вайны была эвакуявана і памерла ў 1941 годзе ў Ташкенце[2]. Публікацыі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia