Марыя Паўлаўна Бабіна
Марыя Паўлаўна Бабіна (нар. 17 кастрычніка 1959, г. Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (2003), прафесар (2011). БіяграфіяСкончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут (1982). Працавала ў калгасе «За власть Советов» Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (1982—1985, галоўны ветэрынарны ўрач), Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (з 1986 — лабарант лабараторыі хвароб маладняку апорнага пункта Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны пры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, з 1989 — факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра ўнутраных незаразных хвароб і фармакалогіі, лабарант, навуковы супрацоўнік НДЛ, асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры, з 2005 — кафедра ветэрынарна-санітарнай экспертызы, загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: выяўленне заканамернасцей фарміравання імуннага статусу ў жывёл; развіццё механізмаў імунапаталогіі; уплыў імунакарэктараў, прабіётыкаў на імунагенез; абмен рэчываў і якасць жывёлагадоўчай прадукцыі. УзнагародыГанаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2002, 2004, 2007, 2011)[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia