Марыя Французская
Марыя Французская, або Мары дэ Франс ці Мары з Францыі (фр.: Marie de France; 1160—1210) — паэтка «Адраджэння ХІІ ст.», першая літаратарка на Захадзе, якая пісала на народнай мове, то бок па-старафранцузску. Яна належыць да другога пакалення аўтараў, якія прыдумалі куртуазнае каханне[2]. БіяграфіяМарыя Французская — першая вядомая франкамоўная пісьменніца, да з’яўлення твораў якой літаратура стваралася пераважна на лаціне[3]. Пра жыццё Мары дэ Франс вядома мала, яе імя — толькі здагадка, заснаваная на радку з эпілогу да яе байкі: «Marie ai nun, si suis de France» («Мяне завуць Мары, я з Францыі»). На падставе лінгвістычных дадзеных лічыцца, што Марыя паходзіла з Вексена, часткі Нармандыі, якая мяжуе з Парыжскім рэгіёнам. У эпоху Адраджэння імя Марыі ўпершыню згадваецца Клодам Фашэ, бібліяфілам і чальцом французскага парламента[4]. Пасля шлюбу Элеаноры Аквітанскай з Генрыхам II Плантагенетам, які стаў каралём Англіі, Марыя пераехала ў Лондан у складзе картэжу гэтай пары. Мяркуецца, што менавіта Генрыху II паэтка прысвяціла зборнік сваіх вершаў. Сярэднявечны манах і крытык Дэні Пірам пісаў у сваёй працы «Vie Seint Edmund le rei» (1180), што Марыя з Францыі карысталася вялікай папулярнасцю сярод прыдворнай шляхты, таму што «пісала тое, чаго чытачы жадалі даведацца»[3]. Таксама Марыя вядомая як перакладчыца. Пераклады з лаціны рэлігійных тэкстаў і баек Эзопа сведчаць аб высокай адукаванасці паэткі (веданне некалькіх моў — англійскай, нармандскай, лаціны) і яе прыналежнасці да прыдворнай шляхты[5]. ТворчасцьЯе апавяданні ў вершах, якія не зусім дакладна называюцца Ле Марыі Французскай[заўв 1], з’яўляюцца адаптацыяй брэтонскага матэрыялу на мове ойль[6]. Пры яе жыцці яны мелі велізарны поспех ва ўсіх дварах Францыі і Англіі, чый рыцарскі ідэал яны славілі. Потым, калі мода на рыцарства скончылася падчас Стагадовай вайны, яны былі забытыя. Аднак яе байкі, натхнёныя Эзопам, чыталіся бесперапынна з XII па XVIII стагоддзе дзякуючы характэрнай жывасці, якую пераняў, у прыватнасці, Лафантэн[7]. Пры гэтым Марыя Французская застаецца асобай, пра якую нічога невядома, акрамя яе тэкстаў і імя[4]. Немагчыма даведацца, у якім моўным асяродку расла будучая паэтка і нават на якой мове пісала яна сама. Восем асноўных вядомых рукапісаў — гэта копіі, зробленыя пасля ейнай смерці, часам напісаныя на англа-нармандскай мове, асноўнай літаратурнай мове XII стагоддзя пасля стараксітанскай мовы, а таксама на старафранцузскай, а таксама на пікардскай мове[8]. Заўвагі
Творы
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia