Марыя Харальдсдоцір
Марыя Харальдсдоцір (нарв. Maria Haraldsdatter; каля 1046 — 25 верасня 1066) — нарвежская прынцэса, дачка караля Харальда III Суровага і Лізаветы Яраслаўны, нявеста хеўдынга Ойстэна Орэ. У зборы скандынаўскіх саг «Кола зямное» паведамляецца, што кароль Харальд збіраўся выдаць Марыю замуж за свайго паплечніка Ойстэна Орэ, брата сваёй другой жонкі Торы Торбергсдотцір, з якім адправіўся пакараць Англію ў 1066 годзе. Марыя разам з маці і сястрой суправаджала іх частку шляху, але потым жанчыны засталіся іх чакаць на Аркнейскіх астравах. І Харальд, і Ойстэн загінулі ў бітве пры Стамфорд-Брыджы. Па невядомым абставінам, яна «раптам памерла ў той самы дзень і ў той самы час, калі загінуў яе бацька, конунг Харальд». Яна была першай норвежкай, якая насіла імя Марыя. ПродкіЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia