Інгігерд Харальдсдоцір
Інгігерд Харальдсдоцір (нарв. Ingegjerd Haraldsdatter, дацк. Ingegerd Haraldsdatter, шв. Ingegerd Haraldsdotter; 1046—1120) — нарвежская прынцэса, каралева Даніі ў 1086—1095 гадах, каралева Швецыі ў 1105—1118 гадах. БіяграфіяІнгігерд была дачкой караля Нарвегіі Харальда III Суровага і Лізаветы Яраслаўны. Верагодна, атрымала сваё імя ў гонар бабулі па матчынай лініі Інгігерды, дачкі шведскага караля Олафа Шатконунга і жонкі кіеўскага князя Яраслава Мудрага. Вядома, што яна разам з маці і сястрой Марыяй суправаджала бацьку ў яго паходзе ў Англію ў 1066 годзе. Жанчыны засталіся чакаць завяршэння паходу на Аркнейскіх астравах. Там, 25 верасня 1066, раптоўна памерла яе сястра Марыя — як пазней высветлілася, роўна ў той жа час, калі загінуў іх бацька Харальд Суровы. Прыкладна ў 1067 годзе Інгігерд выдалі замуж за дацкага прынца Олафа, у знак ўстанаўлення міру паміж Нарвегіяй і Даніяй. У 1086 годзе Олаф быў абраны каралём, Інгігерд стала каралевай Даніі. У іх была дачка Ульфхільд. Калі яе муж у 1095 годзе прынёс сябе ў ахвяру, каб загладзіць грахі Даніі, Інгігерд адправілася ў Швецыю і там выйшла замуж за прынца Філіпа, які ў 1105 годзе стаў каралём. ПродкіЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia