Марыя Ячыноўская
Марыя Ячыноўская (Ячыноўская-Кімант; 1858?, Шаўлі, сучасная Літва — 1922) — піяністка, кампазітар, грамадскі дзеяч. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і банкаўскага службоўца. Бацькі паходзілі з Беларусі. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю, адна з вучаніц Антона Рубінштэйна. У 1914 годзе арганізавала (з В. Ратасэпам) у Вільні канцэрт-баль чатырох народаў (беларусаў, палякаў, літоўцаў і рускіх), скампанавала музыку аперэты «Залёты» на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча (паст. з А. Бурбісам у 1915). Кіравала беларускім хорам (1914—1918) і рыхтавала музычныя аддзелы ў Беларускім музычна-драматычным гуртку. Сямейныя сувязіМуж Янка Кімант (Кімонт), чыноўнік, літоўскі грамадскі дзеяч. Дачка Марцэліна Кімант-Яцына (1884—1961), піяністка і педагог, прафесар Варшаўскай кансерваторыі[1]. Сёстры: Катажына (1872—1920), піяністка і педагог; Сабіна (1877—1954), педагог, замужам за Вацлавам Іваноўскім. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia