Шаўлі
Шаўлі́[2], таксама Шаўля́й (літ.: ⓘ, жам. Šiaulē) — горад у паўночнай Літве. Адміністрацыйны цэнтр Шавельскага павета, Шавельскага раёна і Шавельскага гарадскога самакіравання. Прамысловы, культурны і навуковы цэнтр этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Працуе міжнародны аэрапорт. ГісторыяНазва горада паходзіць ад літ.: saulys — выстрал. Верагодна, у наваколлі, каля возера Тальс, у сярэдневякоўі было паселішча паляўнічых. Магчыма, назва горада ўпершыню згадваецца ў 1236 годзе ў сувязі з бітвай паміж літоўцамі і войскам Лівонскага ордэна. Як горад Шаўлі упамінаюцца ў грамаце Жыгімонта Старога ў 1524 годзе. Гарадскі прывілей атрымаў у 1569 годзе, а з 1589 года тут створаная каралеўская эканомія, значыць увесь прыбытак горада ішоў на ўтрыманне каралеўскага двара. Сустракалася таксама назва Шаўлі Вялікія[3]. Да 1795 года Шаўлі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia