Марыя (каралева Венгрыі)
Марыя (1371 — 17 мая 1395) — каралева Венгрыі з 1382 да яе смерці ў 1395 годзе. БіяграфіяДачка караля Польшчы і Венгрыі Лаяша I і яго другой жонкі Елізаветы Баснійскай. Імкнучыся захаваць цэласць дзяржавы, кароль зрабіў адзінай спадчынніцай сваю старэйшую дачку Марыю, якую паабяцаў у жонкі Жыгімонту Люксембургскаму. Але пасля смерці Лаяша I 1382 годзе пачалася барацьба за ўладу, Марыя стала каралевай Венгрыі, а яе сястра Ядзвіга — каралевай Польшчы. Марыя стала каралевай Венгрыі ва ўзросце дзесяці гадоў, рэгентам пры ёй была яе маці, каралева Елізавета. У 1385 годзе Марыя выйшла замуж за Жыгімонта Люксембургскага (1368—1437), сына імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV. Марыя памерла пры родах разам з дзіцем, пасля яе смерці Венгрыя адышла яе мужу. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia