Масалянская сядзіба

Славутасць
Сядзібна-паркавы ансамбль Біспінгаў
Сядзіба на карціне Н. Орды
Сядзіба на карціне Н. Орды
53°21′35,50″ пн. ш. 24°00′21,43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Масаляны
Архітэктурны стыль ампір
Архітэктар Аляксандр Градэцкі
Дата заснавання 1830-я
Асноўныя даты
1970-яПерабудова сядзібнага дома
Будынкі
сядзібны дом • бровар • капліца • гаспадарчыя пабудовы • парк
Глобус Беларусі globustut.by/massolyany/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Масалянская сядзіба — сядзіба Біспінгаў у в. Масаляны (Бераставіцкі раён), помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX ст. Меў рысы стыляў ампір і несапраўднай готыкі. Пасля значнай перабудовы ў 1970-я гады сядзібны дом страціў гістарычны выгляд.

Архітэктура

Сядзіба ў Масалянах на малюнку ў Н. Орды. 1860-1870-я гг.

Мураваны аднапавярховы будынак складанай канфігурацыі ў плане, быў пастаўлены на высокі цокаль. Цэнтральная частка, накрытая вальмавым дахам, была вылучана чатырохкалоннай паўратондай, якая заканчвалася квадратным у плане бельведэрам са скульптурай у завяршэнні. Бакавыя крылы палаца на галоўным фасадзе афармлялі слупавыя галерэі. Прамавугольныя і спічастыя вокны цэнтральнай часткі і бакавых крылаў былі аздоблены абрамленнямі з сандрыкамі і архівольтамі.

Палац вядомы паводле малюнку Н. Орды 1860—1870-х гадоў, калі належаў Біспінгам.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya