Аляксандр Градэцкі

Аляксандр Градэцкі
Дата нараджэння 21 мая 1802(1802-05-21)
Дата смерці 2 мая 1869(1869-05-02) (66 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Уплыў Пётр Айгнер

Аляксандр Градэ́цкі (21 мая 1802 — 2 мая 1869) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

У 1819—1822 гадах вучыўся ў Крамянецкім ліцэі (Польшча). У 1824 годзе стажыраваўся ў Варшаве ў архітэктара Пятра Айгнера. У 1829—1861 гадах працаваў на Гродзеншчыне.

Творчасць

Аўтар праектаў царквы і сядзібы ў Зэльве, жылога дома і свірана ў Дзярэчыне (1829), прыходскага касцёла ў Ваўкавыску (1836, не ажыццёўлены), сядзібы ў Гнезне (1830-я гады), палаца і капліцы ў Масалянах (1845—1850), флігеля і капліцы ў Крамяніцы (1855—1861).

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya