Маскоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча
Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае ордэнаў Жукава, Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі Чырванасцяжнае вучылішча (руск.: Московское высшее общевойсковое командное орденов Жукова, Ленина и Октябрьской Революции Краснознамённое училище) — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова ў СССР і Расійскай Федэрацыі. Вучылішча было створана да апублікавання дэкрэта аб стварэнні РСЧА і пачало сваю работу па асабістым указанні Уладзіміра Леніна 15 снежня 1917 года, як 1-я Маскоўская рэвалюцыйная кулямётная школа. У 1918 годзе школа пераўтворана ў кулямётныя курсы РСЧА, у 1922 годзе — у ваенную школу РСЧА. У чэрвені 1958 года вучылішча пераўтворана ў Маскоўскае Чырванасцяжнае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР. У 2004 годзе вучылішча перайменавана ў Маскоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча (ваенны інстытут) Міністэрства абароны РФ. 22 сакавіка 2017 года распараджэннем Урада РФ вучылішча было рэарганізавана ў Маскоўскае вышэйшае ваеннае агульнавайсковае вучылішча. Вядомыя выпускнікіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia