Урад Расійскай Федэрацыі
Урад Расійскай Федэрацыі — федэральны выканаўчы орган дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі. Падсправаздачны Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі і падкантрольны Дзяржаўнай Думе. Статус і парадак яго дзейнасці вызначаны раздзелам 6 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі і палажэннямі Федэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі». ПаўнамоцтвыУрад Расійскай Федэрацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральных канстытуцыйных законаў, федэральных законаў і нарматыўных указаў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (артыкул 2 Закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі»). На падставе артыкула 114 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі Урад ажыццяўляе наступныя паўнамоцтвы:
На падставе i ў выкананне Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральных законаў, нарматыўных указаў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Урад выдае пастановы і распараджэнні, забяспечвае іх выкананне. Падзаконныя пастановы і распараджэнні ўрада абавязковыя да выканання ў Расійскай Федэрацыі. Пастановы і распараджэнні Урада ў выпадку іх супярэчнасці Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральным законам і ўказам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі могуць быць адмененыя прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі. Асабісты прыём грамадзян членамі Урада ажыццяўляюцца ў парадку арт. 126 Пастановы Урада РФ ад 01.06.2004 № 260 «Аб Рэгламенце Урада Расійскай Федэрацыі і Палажэнні аб Апараце Урада Расійскай Федэрацыі» і арт. 13 Федэральнага Закона № ФЗ-59 «Аб парадку разгляду зваротаў грамадзян РФ»[3][4]. Склад Урада Расійскай ФедэрацыіУрад Расійскай Федэрацыі складаецца са Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, намеснікаў Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі і федэральных міністраў. Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі прызначаецца Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі са згоды Дзяржаўнай Думы. У выпадку трохкратнага адхілення Дзяржаўнай Думай прадстаўленых кандыдатур Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі прызначае Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі, распускае Дзяржаўную Думу і прызначае новыя выбары. Прэзідэнт Расіі не мае права распускаць Дзяржаўную думу на гэтай падставе на працягу апошніх шасці месяцаў дзеяння яго паўнамоцтваў, у перыяд дзеяння ваеннага або надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а таксама ў выпадку ініцыявання Дзяржаўнай думай працэдуры адхілення прэзідэнта ад пасады ў парадку імпічменту. Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі і федэральныя міністры прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі па прапанове Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. Структура федэральных органаў выканаўчай улады (Урада Расійскай Федэрацыі) зацвярджаецца ўказам Прэзідэнта Расіі на падставе прапановы Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, якая накіроўваецца на працягу тыднёвага тэрміну пасля яго прызначэння (арт. 112 Канстытуцыі Расійскай федэрацыі). У выніку адміністрацыйнай рэформы 2004 года быў удакладнены статус і размеркаванне функцый паміж федэральнымі міністэрствамі, федэральнымі службамі і федэральнымі агенцтвамі. Акрамя таго, федэральныя органы выканаўчай улады падзеленыя на тыя, што знаходзяцца ў падпарадкаванні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (г.зв. «сілавыя ведамствы») і ўрада Расійскай Федэрацыі. Члены ўрада
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia