Маскоўская плошча (Санкт-Пецярбург)
Маскоўская плошча — найбуйнейшая плошча Санкт-Пецярбурга (плошча — каля 13 га), якая знаходзіцца на Маскоўскім праспекце, у раёнах яго перасячэння з Ленінскім праспектам і вуліцамі Ціпанава і Ленсавета. З’яўляецца адной з найбуйнейшых плошчаў у Еўропе і свеце. Узнікла ў 1930-я гады; да 1968 года не мела назвы. Паводле Генеральнага плана 1938—1939 гадоў планавалася перанесці ў гэты раён цэнтр горада і зрабіць будучую Маскоўскую плошчу месцам масавых дэманстрацый, парадаў. Кампазіцыйны цэнтр плошчы — Дом Саветаў. У 1953—1955 гадах тут узведзены два жылыя 10-павярховыя дамы (архітэктар С. Б. Спяранскі); з паўднёвай і паўночнай тэрыторыі яе замыкаюць 7—8-павярховыя жывыя карпусы, перад якімі разбітыя скверы. У 1968 годзе плошчы прысвечаная афіцыйная назва Маскоўская плошча. У 1969 годзе адкрыта станцыя метро «Маскоўская». У 1970 годзе на Маскоўскай плошчы пастаўлены помнік У. І. Леніну (скульптар М. К. Анікушын, архітэктар В. А. Каменскі) — самы вялікі ў горадзе. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia