Матыльніцы
Матыльніцы (Psychodidae) — сямейства насякомых падатраду даўгавусых атраду двукрылых. Дробныя камарыкі (даўжыня 1-4 мм), якія нагадваюць мініяцюрных начных матылькоў. Каля 2867 відаў у 115 родах у сусветнай фаўне[1]. АрэалРаспаўсюджаныя па ўсім зямным шары; у СНД каля 200 відаў, галоўным чынам на поўдні. Спосаб жыццяЛічынкі жывуць у гнілых раслінных рэштках, некаторыя ў вадзе. Ёсць сінантропныя віды, якія могуць жыць у вільготных памяшканнях, напрыклад у ванных пакоях і падвалах. Вядомыя мірмекафільныя віды: Trichomyia myrmecophila, Quatiella truncata, Trichomyia annae, Lutzomyia texana, Nemapalpus mopani, Alepia longinoi. Найстаражытныя прадстаўнікі сямейства вядомыя з ранняй юры Германіі, прадстаўнікі сямейства адзначаны таксама ў крэйдавых ліванскім і бірманскім бурштынах. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia