Мафікенг
Мафікенг, да 1980 года Мафекінг (тсвана: Mafikeng, англ.: Mafeking) — горад у ПАР, цэнтр Паўночна-Заходняй правінцыі, размешчаны на мяжы з Батсванай, у 1400 км ад Кейптаўна і 260 км ад Яганэсбурга. У 2001 насельніцтва горада складала 49300 чалавек. Размешчаны на стэпавай раўніне на вышыні 1500 м па берагах ракі Малопа. ГісторыяПершапачаткова ў раёне горада размяшчалася рэзідэнцыя правадыроў племя баралонг, якое належыць да тсвана. У 1880-я гады брытанскія каланісты, выкупіўшы ў правадыроў зямлю, заснавалі паселішча Мафікенг, што перакладаецца з мовы тсвана як месца камянёў. Пазней жыхары сталі вымаўляць назву як Мафекінг. Падчас Другой англа-бурскай вайны горад, гарнізонам якога камандаваў Роберт Бадэн-Паўэл, быў абложаны бурамі з кастрычніка 1899 да мая 1900, пасля чаго яны знялі аблогу. Горад адносіўся першапачаткова да калоніі Бечуаналенд, цэнтрам якой з’яўляўся, з 1895 да Капскай калоніі, з 1910 да ПАС. Таксама ў Мафікенгу з 1885 па 1965 гады размяшчаўся цэнтр суседняга пратэктарата Бечуаналенд. У 1970-я гады ў горадзе размяшчалася часавая сталіца бантустана Бапутатсвана, у склад якога ён не ўваходзіў. Неўзабаве побач была пабудавана сталіца бантустана, Ммабата. У 1980 горад быў афіцыйна пераназваны ў Мафікенг. Пасля ліквідацыі бантустана ў 1994 Мафікенг і Ммабата былі аб’яднаны, прычым Мафікенг стаў сталіцай Паўночна-Заходняй правінцыі. Клімат
АдукацыяУ горадзе размешчаны адзін з кампусаў Паўночна-заходняга ўніверсітэта. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia