Мацвей Ізраілевіч Басаў

Мацвей Ізраілевіч Басаў
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1950(1950-06-14) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Ізраіль Мацвеевіч Басаў
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс і станковая графіка
Вучоба
Уплыў Уладзімір Цітавіч Гардзеенка і Аляксей Міхайлавіч Зінчук[d]

Мацвей Ізраілевіч Басаў (нар. 14 чэрвеня 1950, г. Мінск) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 чэрвеня 1950 года ў Мінску ў сям'і мастака Ізраіля Басава. Скончыў у 1971 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ва У. Гардзеенкі, А. Зінчука. Удзельнік мастацкіх выставак з 1981 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыве ў г. Мінску[1].

Творчасць

«Да святла». 1999. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Асноўныя творы: жывапісныя кампазіцыі «Белы анёл», «Прарокі», «Свячэнне», «Выбар», «Час збіраць камяні», «Дзед і белы анёл», «Спрачальнікі», «Партрэт Майсея», цыклы «Кнігу — народу» і «Вывучаючы Біблію», графічныя серыі «Нарач» і «Прыбалтыка»[1].

Творы знаходзяцца ў фондах БСМ[1].

Крыніцы

  1. а б в г Басаў Мацвей Ізраілевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya