Мацье I (герцаг Латарынгіі)
Мацье (Маціяс) I Дабрадушны (фр.: Mathieu I le Débonnaire, ням.: Matthäus I.; каля 1119—13 мая 1176) — герцаг Латарынгіі з Эльзаскай дынастыі (1139—1176), старэйшы сын і спадчыннік Сімона I, герцага Латарынгіі, і Адэлі, дачкі Генрыха III, графа Лувена. БіяграфіяПадобна сваім папярэднікам, Маціяс быў верным прыхільнікам нямецкіх каралёў і імператараў. Ён быў жанаты з сястрой імператара Фрыдрыха Барбаросы Берце, а жонка самога Фрыдрыха Барбаросы Беатрыса даводзілася Маціясу пляменніцай. Маціяс разам з Конрадам III браў удзел у Другім крыжовым паходзе, суправаджаў Фрыдрыха Барбаросу ў яго італьянскіх паходах і падтрымліваў у барацьбе супраць рымскіх пап Адрыяна IV і Аляксандра III, Францыі і Сіцыліі. Маціяс варагаваў з многімі сваімі васаламі і суседзямі, уключаючы графаў Бара і біскупаў Туля. Сутыкненне з біскупам Туля за валоданне Гандэрвілем на Мозелі прывяло да адлучэння Маціяса ад царквы па рашэнні Папы Яўгена III (1153). Аднак пры падтрымцы Фрыдрыха Барбаросы ён атрымаў верх над біскупам і стаў называцца графам Туля. Маціяс шчодра ахвяраваў на цэрквы і заснаваў шэраг кляштароў, у адным з якіх, Клерле, быў пахаваны разам з жонкай. Шлюб і дзеціЖонка: з каля 1138 Берта (1123—1195), дачка Фрыдрыха II, герцага Швабіі. Дзеці:
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia