Маці Божая Жываносная крыніца (Чонкі)
Маці Божая Жываносная крыніца — абраз XVI стагоддзя, выяўлены ў царкве Макар’еўскага манастыра в. Чонкі Гомельскага раёна[1]. АпісаннеКампазіцыя падзяляецца на два ярусы. Знізу вакол шматграннага басейна адлюстраваныя людзі розных слаёў у чырвоным, зялёным, сінім, жоўтым, белым, чорным адзенні, якія прагнуць вылечыцца, ачысціцца[2]. Зверху ў храме на троне сядзіць Маці Божая ў зялёным хітоне, жоўтым мафорыі, з дзіцем у зялёным хітоне, ружовым гімаціі, якая благаслаўляе дзвюма рукамі[2]. За тронам стаяць архангелы Міхаіл і Гаўрыіл з шэрымі і ружовымі крыламі ў чырвоным, зялёным адзенні, з зярцаламі і кіямі ў руках. Злева на фоне пейзажу з ракой — імператар Леў I у чырвонай мантыі паказвае хвораму ў жоўтым адзенні на лекавую крыніцу каля Канстанцінопаля, дзе ў V стагоддзі ім быў пабудаваны храм. У гонар гэтага ў Візантыі адбывалася свята абнаўлення Маці Божай, названай «Жываноснай крыніцай». Палі цёмна-зялёныя[2]. ПаходжаннеАбраз выяўлены ў 1918 годзе ў царкве Макар’еўскага манастыра в. Чонкі Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[2]. Раскрыты ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні В. В. Філатавым , А. М. Мішуковай у 1954-57 гадах (Масква)[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia