Храм Жываноснай Крыніцы
![]() Храм Жываноснай Крыніцы (грэч. Μονὴ τῆς Θεοτòκου τῆς Πηγῆς, турэцк.: Balıklı Meryem Ana Rum Manastiri) — праваслаўны храм у Стамбуле, размешчаны побач з лекавай крыніцай. Старажытная пабудова V—VI стагоддзяў была разбурана ў XV стагоддзі асманамі. Будынак, які носіць тую ж назву і размешчаны ў тым жа месцы, быў пабудаваны ў 1835 годзе. З храмам звязана традыцыя шанавання іконы Жываноснай Крыніцы. Існуе дзве версіі ўзнікнення храма. Першая, выкладзеная Пракопам Кесарыйскім у яго трактаце «Пра пабудовы», прыпісвае яго стварэнне Юстыніяну I[1]. Пазнейшыя крыніцы ўдакладняюць, што пры будаўніцтве былі выкарыстаны матэрыялы, якія засталіся пасля будаўніцтва сабора Святой Сафіі. Паводле Кедрына гэта адбылося на 33-м годзе валадарання Юстыніяна, гэта значыць у 559-60 гадах. Пазней склалася іншая легенда, зафіксаваная Нікіфарам Калістам у XIV стагоддзі, паводле якой храм заснаваў імператар Леў I у памяць пра цуд, які здарыўся з ім у яго бытнасць простым салдатам. Магчыма, гэта легенда была прыдумана манахамі-сучаснікамі Пракопа з мэтай надання большай старажытнасці свайму манастыру, сам факт існавання якога ўжо ў 536 годзе ставіць пад сумнеў прыярытэт Юстыніяна. Хоць не выключана, што невялікі храм на гэтым месцы да часу пачатку будаўніцтва Юстыніяна ўжо існаваў[2]. Храм, размешчаны за сценамі горада ў мястэчку Пегэ , неаднаразова падвяргаўся разбурэнню і перабудовам. У 626 годзе яго спрабавалі захапіць авары. Пры імператрыцы Ірыне і імператары Васілі Македаняніне яго рэканструявалі. 7 верасня 924 года цар Сімяон I спаліў комплекс, аднак ужо праз тры гады яго ўнук Пётр узяў там шлюб з Ірынай , пляменніцай Рамана Лакапіна. Пры Аляксеі Камніне ў манастыры жылі ў выгнанні Георгій Манамах, кіраўнік Дырахія, і філосаф-неаплатонік Іаан Італ. Візантыйскія крыніцы паведамляюць, што пасля нашэсця лацінаў крыніца страціла свае лячэбныя ўласцівасці. У 1328 годзе малады Андронік III Палеалог выкарыстоўваў храм як плацдарм пры аблозе Канстанцінопаля, як і султан Мурад II праз сто гадоў. У 1547 годзе П'ер Жыль адзначыў, што хоць храм разбураны, да яго ўсё адно прыходзяць хворыя. ![]() Аднаўленне праваслаўнага культу пачалося толькі ў XVIII стагоддзі, калі пры мітрапаліце Нікадзіме была выяўлена ікона і пабудавана невялікая капліца. Пасля канфлікту з армянамі, грэкі пры падтрымцы турак змаглі абараніць кантроль над крыніцай. Пры гэтым турэцкая варта ажыццяўляла збор мыты з паломнікаў, якая ішла на ўтрыманне турмаў[3]. Квітнеючае прадпрыемства было разбурана ў 1821 годзе янычарамі, якія разбурылі капліцу і атруцілі крыніцу. Пры патрыярху Канстанціі I быў атрыманы дазвол адбудаваць царкву, якая была асвячона 2 лютага 1835 года. Апошні раз царква моцна пацярпела падчас стамбульскага пагрому 1955 года, пасля чаго была зноў адноўлена. Размешчаны цяпер пры храме жаночы манастыр Прасвятой Багародзіцы «Жываносная Крыніца» — месца пахавання Усяленскіх Патрыярхаў, якія займалі патрыяршы прастол з XIX стагоддзя.[4] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia