Маіна Максімаўна Бабарыка
Маіна Максімаўна Бабарыка (21 сакавіка 1930, Віцебск, Віцебская вобласць — 1 лістапада 2021, Віцебск) — беларуская журналістка, дзіцячая пісьменніца, паэтэса. БіяграфіяНарадзілася 21 сакавіка 1930 года ў Віцебску ў сям’і служачых. Дзяцінства выпала на гады Вялікай Айчыннай вайны. Яе сям’я была эвакуіравана ў татарскую вёску Урсала. Вярнулася ў Віцебск, вучылася ў СШ № 10, пасля — у школе рабочай моладзі пры фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі». У 1968 годзе скончыла Віцебскі педінстытут, факультэт пачатковых класаў. Працавала на Віцебскай студыі тэлебачання, узначальвала рэдакцыю праграм для дзяцей і юнацтва (1965—1985). Член Саюза журналістаў СССР з 1971 года і Саюза журналістаў Беларусі з 1976 года. Член Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[1]. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005). Памерла 1 лістапада 2021 года ў Віцебску. ТворчасцьПершая публікацыя, якую Маіна Максімаўна лічыць пачаткам сваёй творчасці, — вершы ў фабрычнай шматтыражцы «Сцяг індустрыялізацыі» (1953). Аўтар кніг: «Книжкина неделя» (1964); «Непоседы» (1965); «Про Светку и её друзей» (1967); «За круглым оконцем» (1972); «А у нас во дворе» (1974); «Возвращение в юность» (1996); «Бабушкины сказки» (2003), «Сны наяву» (2003), «Забор» (2005), «Как заболела и поправилась телепередача» (2007), «Шорох времени» (2010). УзнагародыУзнагароджана памятным знакам ЦК УЛКСМ за эстэтычнае і ідэалагічнае выхаванне дзяцей і моладзі (1968), бронзавым медалём ВДНГ СССР за цыкл перадач пра людзей і калектывы Віцебшчыны — удзельнікаў ВДНГ (1975), медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За большой вклад в литературу» (2014). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia