Маўкольд Расціславіч

Маўкольд Расціславіч
Нараджэнне 2-я палова XII ст.
Смерць канец XII — пачатак XIII стст.
Род Рагвалодавічы
Бацька Расціслаў Рагвалодавіч
Дзеці Міндоўг

Маўкольд Расціславіч — гіпатэтычны князь з роду Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў).

Паводле Васкрасенскага летапісу, сын князя Расціслава. У 1129 годзе разам з бацькам, старэйшым братам Давілам і іншымі полацкімі князямі сасланы ў Візантыю. Пазней вільняне паслалі па Давіла і Маўкольда ў Візантыю, каб Давіл сеў на стальцы у Вільні. Паводле Васкрасенскага ж летапісу, князь Маўкольд меў сына Міндоўга. Пасля гібелі ўсіх нашчадкаў Міндоўга ўлада ў Літве перайшла да нашчадкаў старэйшага брата — Давіла, ад якога летапіс выводзіць радавод вялікіх князёў літоўскіх.

Крыніцы

Літаратура

  • ПСРЛ. Т. VII.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya