Маўрыкій (востраў)
Маўрыкій — востраў у заходняй частцы Індыйскага акіяна. Асноўная частка Рэспублікі Маўрыкій. ГеаграфіяВостраў Маўрыкій уваходзіць у склад Маскарэнскіх астравоў. Тэрыторыя вострава складае 1865 км². Вялікую частку вострава займае амаль плоскае ўзвышша. Найвышэйшы пункт — гара Пітон (826 м). КліматКлімат трапічны марскі. Сярэднямесячная тэмпература лютага складае +23 градусу Цэльсія, жніўня — +19 градусаў Цэльсія. Сярэднегадовая колькасць ападкаў размеркавана нераўнамерна — ад 1 500 (у горных раёнах) да 5 000 (на прыбярэжных раўнінах). Фауна і флораКаля трэці тэрыторыі вострава займаюць трапічныя лясы. Маецца разнастайная фаўна, у тым ліку эндэмічныя віды (мурашка Proceratium avium і іншыя). ГісторыяВостраў Маўрыкій быў адкрыты ў X стагоддзі арабамі і атрымаў назву Дына Аробі. Напачатку XVI стагоддзя на ім высадзіліся партугальцы і назвалі яго Сішна, па імі аднаго з партугальскіх караблёў. У 1598 годзе была пачата яго каланізацыя галандцамі. Востраў атрымаў назву па лацінскай форме імя Морыца Аранскага.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia