Маўрэтанія Цэзарэйская

Маўрэтанія Цэзарэйская на карце Рымскай імперыі
Маўрэтанія Цэзарэйская

Маўрэтанія Цэзарэйская (лац.: Mauretania Caesariensis) правінцыя Рымскай імперыі, якая займала захад сучаснага Алжыра.

Правінцыя была заснавана ў 44 годзе пасля смерці апошняга маўрэтанскага цара, Пталамея, па загаду імператара Клаўдзія, які падзяліў Маўрэтанію па рацэ Мулуя на дзве часткі — Цэзарэйскую (захад Алжыра) і Тынгітанскую (поўнач Марока).

Адміністрацыйным цэнтрам была Цэзарыя, якая дала назву ўсёй правінцыі. Гэты горад быў цэнтрам культу Мітры. Хрысціянства распаўсюдзілася ў Маўрэтаніі Цэзарэйскай у IV стагоддзі.

Пасля рэформы Дыяклетыяна Маўрэтанія Цэзарэйская была падзелена на некалькі маленькіх правінцый. Адтуль пастаўляліся каштоўныя пароды дрэва. Таксама з бербераў набіралася лёгкая кавалерыя.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya