Маўчанне ягнят (раман)
«Маўчанне ягнят» (англ.: The Silence of the Lambs) — псіхалагічны крымінальны трылер амерыканскага пісьменніка Томаса Харыса , упершыню выдадзены ў 1988 годзе. З’яўляецца працягам рамана Харыса 1981 года «Чырвоны дракон ». Абодва раманы яднае постаць серыйнага забойцы-канібала і бліскучага псіхіятара доктара Ганібала Лектара. Гэтым разам ён бярэцца дапамагчы стажорцы ФБР Кларысе Старлінг у раскрыцці справы серыйнага забойцы «Буфала Біла». Кніга з’яўляецца самай вядомай часткай серыі раманаў пра Ганібала Лектара. Агульная колькасць прададзеных асобнікаў — 10 мільёнаў. Экранізацыя рэжысёра Джонатана Дэмі была выпушчана ў 1991 годзе і атрымала шырокае прызнанне крытыкаў і касавы поспех. Карціна стала трэцяй, якой удалося атрымаць так званую «Вялікую пяцёрку »: прэміі «Оскар» за найлепшы фільм, рэжысуру, галоўную мужчынскую і жаночую ролі, а таксама сцэнарый. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia