Прэмія «Оскар» за найлепшую жаночую ролю
Прэмія «Оскар» за найлепшую жаночую ролю (англ.: Academy Award for Best Actress, афіц. англ.: Performance by an Actress in a Leading Role[1]) — прэстыжная ўзнагарода Амерыканскай кінаакадэміі , якая прысуджаецца штогод і ўручаецца з 1929 года. Намінантаў прэміі (не больш за пяць)[2] вылучаюць шляхам тайнага галасавання па спісе дапушчаных фільмаў члены акадэміі, якія самі з’яўляюцца акцёрамі і актрысамі. Пераможца вызначаецца агульным галасаваннем усіх актыўных пажыццёвых членаў акадэміі[3]. Лідарам па колькасці ўзнагарод у гэтай намінацыі з’яўляецца актрыса Кэтрын Хепбёрн. Яна была адзначана як найлепшая актрыса чатыры разы: у 1934 годзе за фільм «Ранняя слава », у 1968 годзе за фільм «Угадай, хто прыйдзе на абед », у 1969 годзе за фільм «Леў узімку» і ў 1982 годзе за фільм «На залатым возеры »[4]. Пераможцы і намінанты2010-я
2020-яКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia