Медаль «За вяртанне Крыма»
Меда́ль «За вяртанне Кры́ма» (руск.: Медаль «За возвращение Крыма») — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі[1][2], заснаваная 21 сакавіка 2014 года па загаду Міністра абароны Расійскай Федэрацыі № 160[3]. Гісторыя
Медаль быў заснаваны адразу пасля падпісання расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным загаду пра далучэнне Крыма і Севастопаля да Расіі. Прататыпам знешняга выгляду медаля паслужыў доследны ўзор савецкага медаля «За вызваленне Крыма», праект якога быў створаны ў 1944 годзе, аднак так і не рэалізаваны[4]. Першыя ўганараванні адбыліся 24 сакавіка 2014 года. Узнагароды атрымалі супрацоўнікі і ваенныя спецпадраздзялення «Беркут», расійскія марскія пехацінцы, афіцэры з камандавання Чарнаморскага флоту Расіі і кіраўнік «урада Крыма» Сяргей Аксёнаў[5][6][7]. АпісаннеМедаль выраблены з металу серабрыстага колеру ў форме кола дыяметрам 32 мм і мае пукаты борцік з абодвух бакоў. У цэнтры аверсу — рэльефная выява контуру Крымскага паўвострава, акаймаванага ў ніжняй частцы лаўравымі галінамі, у месцы скрыжавання якіх — пяціканцовая зорка. На адваротным баку ў верхняй частцы рэльефная выява эмблемы Мінабароны РФ, пад якой — рэльефны надпіс у тры радкі: «ЗА ВОЗВРАЩЕНИЕ / КРЫМА / 20.02.14 — 18.03.14»; па коле — рэльефны надпіс: у верхняй частцы — «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ», у ніжняй частцы — «РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ»[8]. Медаль з дапамогай вушка і колца злучаная з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага края стужкі аранжавая стужка шырынёй 10 мм, акаймаваная справа чорнай палоскай шырынёй 2 мм, лявей — белая палоска, акаймаваная справа сіняй і злева чырвонай палосамі шырынёй 2 мм кожная[9]. Вядомыя ўзнагароджаныяКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia