Сяргей Валер’евіч Аксёнаў
Сярге́й Вале́р’евіч Аксё́наў (руск.: Сергей Валерьевич Аксёнов; нар. 26 лістапада 1972, Бэлць) — расійскі палітык і лідар сепаратысцкага руху ў Крыму, прадпрымальнік. Кіраўнік Рэспублікі Крым з 9 кастрычніка 2014 г. Старшыня Савета міністраў Рэспублікі Крым з 17 сакавіка 2014 г.[1][2]. Старшыня Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым з 27 лютага па 17 сакавіка 2014 г.[3], непрызнаны новымі ўладамі Украіны[4]. Старшыня Крымскага аддзялення Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства[5]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым (з 31 кастрычніка 2010 г. па 17 сакавіка 2014 года). Старшыня ўсеўкраінскай партыі «Рускае адзінства» (2008—2014). Крымінальны пераслед ва УкраінеУ сакавіку 2014 года ў дачыненні да Аксёнава была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 109 КК Украіны («гвалтоўнае змяненне ці звяржэнне канстытуцыйнага ладу або захоп дзяржаўнай улады»). 4 сакавіка акруговы адміністрацыйны суд Кіева задаволіў хадайніцтва аб прызнанні супрацьпраўнымі і адмене рашэнняў Вярхоўнага Савета Крыма аб прызначэнні Сяргея Аксёнава на пасаду старшыні Савета міністраў, а 5 сакавіка Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева пастанавіў затрымаць Сяргея Аксёнава[6][7]. 13 красавіка 2016 года Пячэрскі раённы суд Кіева даў дазвол на затрыманне Сяргея Аксёнава па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 191 (прысваенне, растрата маёмасці або завалоданне ёй шляхам злоўжывання службовым становішчам) Крымінальнага кодэкса Украіны[8]. 23 чэрвеня 2016 года Генеральная пракуратура Украіны выклікала на допыт 29 чэрвеня Сяргея Аксёнава, апублікаваўшы позву ва ўкраінскай урадавай газеце «Урядовий кур’єр»[9]. Міжнародныя санкцыі![]() 17 сакавіка 2014 года ЗША ўвялі персанальныя санкцыі супраць асоб, якія пагражаюць міру, бяспецы, стабільнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і за падрыў дэмакратычных інстытутаў і працэсаў ва Украіне, у тым ліку дадаўшы ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб і Аксёнава[10]. У той жа дзень Аксёнаў таксама трапіў пад санкцыі Канады і краін ЕС[11][12]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia