Мезонная хіміяМезо́нная хі́мія — раздзел хіміі, які вывучае атамныя сістэмы, дзе ядро атама заменена іншай дадатнай часціцай (напрыклад, μ+-мюонам, пазітронам) або электрон заменены іншай адмоўнай часціцай (напрыклад, μ−-мюонам, π−- ці K−-мезонам). Узнікла ў 1960-я гады ў сувязі з даследаваннямі хімічных рэакцый, якія адбываюцца пры ўзаемадзеянні мюонаў з рэчывам. З дапамогай мезоннай хіміі атрымліваюць даныя аб размеркаванні электроннай шчыльнасці, крышталічнай і магнітнай структуры рэчыва, механізме і скорасці хімічных рэакцый. Напрамкі даследаванняўАсноўныя кірункі даследаванняў у мезоннай хіміі: π−- і μ−-мезонная хімія, вывучэнне паводзін μ+-мюона ў рэчыве і рэакцый мюонія.
У π−-мезоннай хіміі асноўнай з’яўляецца рэакцыя перазарадкі π−-мезона на пратонах імавернасць якой залежыць ад зараду ядра атама, з якім злучаны вадарод, тыпу сувязі паміж атамамі вадароду і інш., што дае магчымасць адрозніць хімічна звязаны вадарод ад свабоднага вадароду.
У аснове μ−-мезоннай хіміі ляжыць вымярэнне энергій і інтэнсіўнасцей асобных ліній у рэнтгенаўскіх спектрах мезаатамаў. Асаблівасці рэнтгенаўскага выпрамянення μ−-атамаў дазваляюць вызначыць элементны састаў узору, а таксама від хімічнага злучэння гэтых элементаў, μ−-мюон і мюоній па сутнасці з’яўляюцца мечанымі атамамі, за рухам якіх можна сачыць ад моманту нараджэння да моманту распаду. Напрыклад, лакальныя магнітныя палі ў крышталях узаемадзейнічаюць са спінам мюона і змяняюць карціну яго прэцэсіі, што дазваляе вывучаць характарыстыкі ўнутраных магнітных палёў. На аснове вывучэння рэакцый мюонія робяць высновы аб рэакцыях атамарнага вадароду. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia