Скорасць хімічнай рэакцыіСко́расць рэа́кцыі ў хіміі — колькасная характарыстыка інтэнсіўнасці хімічнай рэакцыі; асноўнае паняцце хімічнай кінетыкі. Вызначаецца змяненнем колькасці часціц (малекул, іонаў) кожнага рэчыва, што прымае ўдзел у хімічнай рэакцыі, за адзінку часу ў адзінцы аб'ёму (канцэнтрацыі рэчыва для гамагенных рэакцый) ці на адзінку плошчы паверхні падзелу фаз (для гетэрагенных і тапахімічных рэакцый). У выпадку гамагенных рэакцый скорасць шукаецца паводле фурмулы , дзе C1 ды C2 гэта малярная канцэнтрацыя пэўнага рэчыва (рэагента ці прадукта рэакцыі) у момант часу t1 ды t2 адпаведна. NB — вызначэнне v з дапамогай зыходнага рэчыва (яго канцэнтрацыя ўбывае падчас рэакцыі) патрабуе дамножыць выніковы лік на −1. (Скорасць хімічнай рэакцыі — заўжды станоўчая велічыня). На скорасць рэакцыі ўплываюць:
Некаторыя рэакцыі цягнуцца з дапамогай энергіі святла (фотасінтэз), электрамагнітнай энергіі. Разгляд асобных фактараўКанцэнтрацыяУ 1865 годзе Мікалай Бекетаў ды ў 1867 годзе Гульдберг і Ваагэ сфармулявалі закон дзейных мас: скорасць хімічнай рэакцыі ў кожны момант часу прапарцыянальная канцэнтрацыям рэагентаў, што ўзведзены ў ступені, роўныя іх стэхіяметрычным каэфіцыентам. Для элементарных рэакцый (такіх, што праходзяць у адзін этап) паказчык ступені пры значэнні канцэнтрацыі кожнага рэчыва часта роўны ягонаму стэхіяметрычнаму каэфіцыенту , для складаных (шматступеневых, палімерных) рэакцый гэтае правіла не дзейнічае. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia