Мейшагола (гміна)

Мейшагола
польск.: Gmina Mejszagoła
Краіна
Уваходзіць у 1919–1920: Віленская акруга
1920–1922: Сярэдняя Літва
1922–1926: Віленская зямля
1926–1939: Віленскае ваяводства
Уключае 384 грамады
Адміністрацыйны цэнтр Мейшагола
Дата ўтварэння 1922
Дата скасавання 1939[1]
Насельніцтва (1931) 14 284[2]
Шчыльнасць 38,4 чал./км²
Плошча 371,7[2]

Гміна Мейшагола (польск.: Gmina Mejszagoła) — колішняя вясковая гміна, што існавала да 1939 года на тэрыторыі Віленскай зямлі / Віленскага ваяводства (цяпер тэрыторыя Літвы). Адміністрацыйным цэнтрам была Мейшагола[3].

Першапачаткова ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскай губерні. З 7 чэрвеня 1919 года — у складзе Віленскай акругі Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямель[4], з 9 верасня 1920 — пад кіраўніцтвам Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[5]. З 9 кастрычніка 1920 года — у складзе Сярэдняй Літвы[6][7].

13 красавіка 1922 года гміна перайшла пад польскую адміністрацыю ў складзе Віленскай зямлі[8]. Віленскі і Троцкі паветы былі аб’яднаныя ў Віленска-Троцкі павет, які 20 студзеня 1926 года ўвайшоў у склад новаўтворанага Віленскага ваяводства[9].

У канцы верасня 1939 года тэрыторыя гміны занятая Чырвонай Арміяй, паводле падпісанага 10 кастрычніка 1939 года «Дагавора аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільні і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой» гміна адышла да Літоўскай Рэспублікі.

Крыніцы

  1. З 1922 адміністрацыйная адзінка на тэрыторыі Віленскай зямлі Віленскай; падчас Другой сусветнай вайны — па-за польскай адміністрацыяй; пасля вайны — па-за межамі Польшчы.
  2. а б Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom I - Województwo Wileńskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938
  3. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  4. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
  5. Dziennik Rozkazów z 1920 r. Nr 35, poz. 753
  6. Adam Janusz Mielcarek: Podziały terytorialno - administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2008. 
  7. Dz. Urz. TKR
  8. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
  9. Dz. U. z 1926 r. Nr 6, poz. 29

Шаблон:Віленска-Троцкі павет

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya