Мелвіл (паўвостраў)
Ме́лвіл[1] (англ.: Melville Peninsula) — паўвостраў на поўначы Канады. ГеаграфіяПаўвостраў Мелвіл размешчаны паміж залівам Фокс на ўсходзе і залівам Каміці (паўднёвая частка заліва Буція) на захадзе[2]. Паўвостраў Мелвіл з’яўляецца самым буйным паўвостравам Канадскай Арктыкі, з 1999 года ўваходзіць у склад тэрыторыі Нунавут, да гэтага ўваходзіў у акругу Франклін Паўночна-заходніх тэрыторый. Вышыні да 564[крыніца?] (да 558[1][3][4]) м. Плошча 62 564[крыніца?] км². Даўжыня паўвострава каля 400 км, шырыня ад 113 да 217 км. Праліў Фьюры-энд-Хекла аддзяляе паўвостраў ад вострава Бафінава Зямля на поўначы, праліў Фрозен-Стрэйт — ад вострава Саўтгемптан. У паўднёвай частцы заліва Каміці каля заходняга берага паўвострава ляжыць востраў Уэйлс, паміж паўднёвым берагам паўвострава і востравам Саўтгемптан ляжыць востраў Вансітарт. Паўвостраў складаецца з двух выразных фізіяграфічных раёнаў, большая частка — моцна рассечанае плато, якое некалькі падвышаецца на захадзе (горы Прынс-Альберт) і паўночна-ўсходняя частка паўвострава — вузкія прыбярэжныя раўніны, складзеныя вапняком. Рачныя патокі сцякаюць з узгоркаў у радыяльных кірунках, некалькі найбольш буйных цякуць з захаду на ўсход і ўпадаюць у заліў Фокс. Вялікае возера Хол (520 км²) размешчана ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа паўвострава, а ў паўднёвай частцы паўвострава шмат азёр, якія злучаюцца паміж сабою. Вузкі заліў Лаян глыбока ўразаецца ў сушу на паўднёвым усходзе, даходзячы да сярэдзіны паўвострава, шырокі заліў Рэпалс-Бей размешчаны яшчэ паўднёвей. Вузкі перашыек, які злучае паўвостраў з мацерыком носіць назву перашыйка Рэя і названы ў гонар вядомага палярнага даследчыка Джона Рэя[5]. Расліннасць — галоўным чынам імхова-лішайнікавая тундра. На паўднёвым беразе паўвострава знаходзіцца невялікі інуіцкі пасёлак Рэпалс-Бей, на ўсходнім беразе — Хол-Біч. Гэтыя месцы ўжо даўно былі заселены інуітамі дзякуючы багаццю марскіх сысуноў, якія служылі аб’ектам палявання[6]. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia