Меліціна Дзмітрыеўна Станюта
Меліціна Дзмітрыеўна Станюта (нар. 15 лістапада 1993, Мінск, Беларусь) — беларуская гімнастка. Праўнучка Стэфаніі Станюты, унучка Аляксандра Станюты. Спартыўная кар’ераМеліціну Станюту адрознівала элегантнасць і грацыёзнасць выступленняў. Упершыню яна заявіла пра сябе яшчэ юніёркай. Пачаўшы выступаць сярод сеньёрак (дарослых гімнастак), Меліціна адразу ж увайшла ў лік лепшых гімнастак свету. У 15 гадоў яна выйграла бронзавы медаль у практыкаваннях з абручом на чэмпіянаце свету. На чэмпіянаце Еўропы-2010 Станюта была прэтэндэнткай на медаль, але грубая памылка ў практыкаванні з мячом пакінула яе па-за межамі пастамента. На чэмпіянаце свету 2010 года ў Маскве Меліціна Станюта выйграла два бронзавых медалі — у практыкаваннях са скакалкай і ў мнагабор’і. Медаль у мнагабор’і дастаўся беларускай гімнастцы нялёгка — яна ўсяго на 0,050 бала апярэдзіла азербайджанскую гімнастку Алію Гараеву. На Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанейра Меліціна Станюта заняла 5-е месца. У снежні 2016 абвясціла пра рашэнне завяршыць кар’еру. Меліціна Станюта пасля завяршэння кар’еры 1,5 года была саўладальніцай крамы аксэсуараў Variety, але бізнэс не пайшоў[1]. Грамадзянская пазіцыя18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia