Стэфанія Міхайлаўна Станюта
Стэфанія Міхайлаўна Станю́та (30 красавіка (13 мая) 1905, 15 мая 1905[1] ці 30 красавіка 1905[2], Мінск[3] — 6 лістапада 2000 ці 7 лістапада 2000[4][2], Мінск[3]) — беларуская актрыса, большую частку кар’еры правяла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Народная артыстка СССР, выканала шматлікія ролі ў кіно. Біяграфічныя звесткіДачка Міхаіла Станюты. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926). Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1919 у Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі. 3 1920 ў БДТ, з 1926 ў БДТ-2, з 1931 у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы. Маці Аляксандра Станюты. ТворчасцьАдметныя рысы творчасці С. Станюты — шырыня дыяпазону, валоданне разнастайнымі сродкамі сцэнічнай выразнасці, яркі пластычны малюнак роляў, эмацыянальнасць, выразнасць слова, жэста, мімікі, уменне карыстацца іроніяй, гратэскам. Стварыла шэраг народных характараў, дзе выявіла ў сваіх гераінь мудрасць, жыццядзейнасць, шчодрасць і чалавечнасць, сувязь з роднай зямлёй: Марыля і Паланея («Раскіданае гняздо» і «Прымакі» Я. Купалы), Алена («Салавей» З. Бядулі), Ганна Пятроўна («Простая дзяўчына» К. Губарэвіча), Рыпіна («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава), бабуля Вера («Маладая гвардыя» паводле А. Фадзеева), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзе і Р. Лордкіпанідзе), цёця Моця («Машачка» А. Афінагенава), Карміліца («Рамэо і Джульета» У. Шэкспіра), Дуэнья («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана). Яркую камедыйнасць, вострую сатырычнасць спалўчала з высокім драматызмам, паглыбленнем у псіхалогію шматграннага жаночага характару: Зёлкіна («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), пані Вашамірская («Салавей»), Куліна Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Арына Радзівонаўна («Верачка» А. Макаёнка), Каргота («Тры Іваны — тры браты» А. Вольскага), Кашкадамава («Сям'я» І. Папова), Жабрачка («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна), Глафіра, Міхееўна («Ваўкі і авечкі», «Апошняя ахвяра» А. Астроўскага), Шарлота («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Эліза («Скупы» Мальера), Дыяна («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі), Гіза («Гульня з кошкай» І. Эркеня), Бабуля («Дзверы стукаюць» М. Фермо), Мод («Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж. К. Кар'ер) і інш. Здымалася ў кінафільмах «Родная справа», «Цешча», «Памяць зямлі», «Трывожны месяц верасень», «Развітанне», «Белыя Росы», «Слухаю, чую», «Чужая бацькаўшчына», «Радуніца», «Мама, я жывы» і інш., тэлефільмах «Мы — хлопцы жывучыя», «Нас выбраў час», «Пра Чырвоную Шапачку», «Атланты і карыятыды», тэлеспектаклях «Людзі на балоце», «Ткачы» і інш. Фільмаграфія
Узнагароды і званні
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia