Мемарыяльны комплекс вызваліцелям (Пінск)
Мемарыяльны комплекс вызваліцелям — мемарыял у Пінску, размешчаны ў цэнтральным парку культуры і адпачынку. Гісторыя5 ліпеня 1944 г. часці Чырвонай Арміі выйшлі да Пінскіх балот. Нямецка-фашысцкія войскі выкарысталі цяжкапраходныя поймы Прыпяці, Піны, Ясельды і стварылі моцную лінію абароны. У ноч з 11 на 12 ліпеня 1944 г. на паўднёва-ўсходняй ускраіне Пінска з караблёў Дняпроўскай ваеннай флатыліі быў высаджаны дэсант 1323-і стралковы полк 415-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту і атрад маракоў. Дэсантнікі выбілі ворага з прыбярэжных умацаванняў і пачалі рухацца да цэнтра горада. Завязаліся жорсткія баі. Асабліва цяжкае становішча склалася ў паласе 2-га батальёна, калі варожыя танкі, самаходныя ўстаноўкі і пяхота прарваліся да Піны. На дапамогу дэсантнікам прыйшлі маракі бранякатараў. Бранякатар № 92, які вёў агонь з адкрытай пазіцыі, адрэзаў пяхоту фашыстаў, хоць сам трапіў пад моцны абстрэл ворага. У гэты час часці 55-й гвардзейскай Іркуцкай стралковай дывізіі 28-й арміі , якія прайшлі па Пінскіх балотах з поўначы на поўдзень, каля в. Вулька далучыліся да 61-й арміі і разам пачалі наступаць на Пінск. Пераадольваючы ўпартае супраціўленне ворага, часці Чырвонай Арміі паспяхова фарсіравалі рэкі Прыпяць, Ясельду, Піну і раніцай 14 ліпеня вызвалілі Пінск ад ворагаў. У 1950—1967 гг. па месцы высадкі дэсанта, там, дзе знаходзіцца брацкая магіла 155 савецкіх воінаў, маракоў Чырванасцяжнай Дняпроўскай ваеннай флатыліі і партызан, якія загінулі пры вызваленні Пінска ў Вялікую Айчынную вайну, створаны мемарыяльны комплекс (архітэктар М. Заржэцкі, І. Кулік[1], скульптар А. Шмакаў). Архітэктура![]() Планіроўка комплексу мае восевую кампазіцыю. У пачатку алеі на набярэжнай Піны ўстаноўлены па пастаменце з бетону бранякатар № 92 і стэла з памятным надпісам. Перспектыву алеі замыкае прамавугольная пляцоўка, якая падводзіць да двухмаршавай лесвіцы. Паміж маршамі зроблены парапет з прымацананымі да яго дошкамі з 155 імёнамі загінуўшых вызваліцеляў. Лесвіца вядзе да галоўнай кампазіцыйнай часткі комплексу — бетоннай стэлы з бронзавымі барэльефамі матроса, салдата і жанчыны. Каля падножжа стэлы Вечны агонь. 3 2 бакоў стэлы ўстаноўлены абеліскі на магілах Герояў Савецкага Саюза Ціхана Ігнатавіча Калініна і Аляксея Цімафеевіча Кулікова. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia