Мемарыял Воінскай Славы (Лудчыцы)
Мемарыял Воінскай Славы — мемарыял, размешчаны за 1,5 км ад в. Лудчыцы (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці). Пабудаваны на Лудчыцкай вышыні, месцы жорсткіх баёў за вызваленне Беларусі ў 1943 і 1944 гадах. Адкрыты 24 чэрвеня 1984 года. Аўтары: скульптары П. Белавусаў і У. Лятун, архітэктары В. Бялянкін і М. Мызнікаў, інжынер Б. Шчарбакоў. Архітэктура![]() Дамінантай мемарыяла з’яўляецца пастаўленая на ўзгорку сімвалічная фігура Баяна (вышыня 10 м, сілумін), які апявае подзвіг воінаў-герояў. Каля падножжа ўзгорку пляцоўка, па краі яе на авальнай сцяне змешчаныя гарэльефныя партрэты Герояў Савецкага Саюза, якім прысвоена гэта званне за баі на Быхаўшчыне: I. А. Барысевіча, П. Д. Вінічэнкі, С. Іскаліева, У. К. Марцінава, Г. С. Размадзе, Г. Якубава (вышыня каля 3,5 м, бетон, мармуровая крошка); пад партрэтамі на абліцаванай чорным гранітам частцы сцяны імёны і званні герояў. На пляцоўцы размешчаныя гранітная пліта з бронзавай пяціканцовай зоркай і чашай для запальвання рытуальнага агню і абліцаваная гранітам стэла (вышыня каля 3 м) з інфармацыйным надпісам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia