Менамская нізіна
Мена́мская нізіна[1] знаходзіцца ў басейне ракі Менам-Чао-Прая, у Тайландзе. Абмываецца Сіямскім залівам Паўднёва-Кітайскага мора. Даўжыня каля 500 км. Плошча каля 100 тыс. км². ![]() Размешчана на месцы тэктанічнай упадзіны, паміж гарамі цэнтральнай часткі Індакітая на захадзе і плато Карат на ўсходзе. Запоўнена алювіяльнымі адкладамі ракі Менам-Чао-Прая і яе прытокаў. Пераважаюць раўніны, на поўначы з градамі астанцовых узгоркаў, складзеных пераважна з вапнякоў. На поўдні — берагавыя валы ўздоўж узбярэжжа Сіямскага заліва. Густая сетка рэк і арашальных каналаў, шмат балот. Клімат субэкватарыяльны мусонны, ападкаў больш за 1000 мм за год. Лістападныя мусонныя лясы і хмызнякі, у дэльце — мангравыя лясы, зараснікі пальмы ніпа. Значныя тэрыторыі разараны пад пасевы рысу (жытніца краіны). На Менамскай нізіне — горад Бангкок. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia