Мерыдскі дзяржаўны сімфанічны аркестрМерыдскі дзяржаўны сімфанічны аркестр (ісп.: Orquesta Sinfónica del Estado Mérida ці ісп.: Osem) - сімфанічны аркестр, які змяшчаецца ў венесуэльскім горадзе Мерыда. Некамерцыйная арганізацыя, ён быў заснаваны ў 1991 годзе венесуэльскім піяністам і педагогам Хасэ Антоніа Абрэў. ГісторыяАркестр быў створаны 21 чэрвеня 1991 года, і ператварыўся з Мерыдскага дзяржаўнага моладзевага сімфанічнага аркестра, заснаванага ў 1978 годзе як частка Сістэмы моладзевых аркестраў Венесуэлы (FESNOJIV) на чале з Хасэ Антоніа Абрэў. Яго са-заснавальнікам і першым мастацкім кіраўніком быў Амілкар Рывас. Паміж 1994 і 1997 гадамі, яго Дырыжор-пастаноўшчыкам быў Серхіа Берналь які пашырыў рэпертуар аркестра да еўрапейскай і лацінаамерыканскай сімфанічнай музыкі. У перыяд паміж 1998 і 2001 гадах, Osem узначальваў Фэліпэ Ізкарэй. У сезоне 2006 года, аркестр прымаў удзел у многіх афіцыйных мерапрыемствах. Аркестр пачаў свой 20-гадовы юбілей 15 студзеня 2011 прадстаўленнем Сімфоніі № 2 Чайкоўскага на другім штогадовым музычным фестывалі Ферыя дэль Соль.[1] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia