Метлюжок сплюшчаны
Мятлік сплюшчаны[1] (Poa compressa) — від роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Выкарыстоўваецца як кармавая расліна[2]. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая нізавая расліна вышынёй 10-40 см. Карэнішча доўгае, паўзучае. Сцёблы гладкія, прыўздымаюцца, пляскатыя, радзей шурпатыя. Лісце вузкалінейнае, некалькі шурпатае; похвы лісця кілеватыя. Лігулы кароткія, тупыя[2]. Суквецце — слабараскідзістая мяцёлка 2-3 см даўжынёй. Каласкі зеленаватыя, да 4 мм даўжынёй, ўтрымліваюць ад 3 да 8 кветак; каласковыя лускі аднолькавыя. Ніжняя кветкавая луска голая, толькі па кілю і бакавых жылках слабаапушаная. Цвіце з мая па ліпень[2]. Экалогія і распаўсюджаннеЖыве на камяністых і пясчаных схілах, на глеіста-пясчаных наносах і на пясках каля мора, на лугах, ля дарог, у парках, на межах, пакладах[2]. Жыве ў Еўропе, ва Усходняй Азіі, Афрыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі[3]. СінанімікаПа дадзеных The Plant List від мае наступныя сінонімы:[4]
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia