Млада Болеслаў
Мла́да-Бо́леслаў (чэшск.: Mladá Boleslav), был. Юнгбунцлау (ням.: Jungbunzlau[3]) — горад у Чэхіі, на тэрыторыі Сярэднячэшскага края. Адміністрацыйны цэнтр раёна Млада Болеслаў і муніцыпалітэт з пашыранымі паўнамоцтвамі. Размешчаны на левым беразе ракі Ізеры, за 50 км на паўночны ўсход ад Прагі. Чыгуначны вузел. Насельніцтва 43,4 тысяч жыхароў (2003). Плошча 28,9 км². ГісторыяГорад Млада Болеслаў быў заснаваны ў другой палове X стагоддзя Баляславам II як каралеўскі замак[3]. Да часу яго заснавання каля Прагі ўжо меўся замак пад назвай Болеслаў, таму новы замак быў названы Mladá («маладым») Болеславам, што дазволіла лёгка адрозніваць яго ад больш старога замка, які атрымаў у XV стагоддзі назву Stará Boleslav («Стары Болеслаў»). Дзякуючы свайму выгоднаму размяшчэнню на шляху з Прагі ў Лужыцу і Брандэнбург Млада Болеслаў хутка развіваўся, у 1334 і 1436 гадах атрымліваў правы каралеўскага горада. У XVI стагоддзі горад зрабіўся галоўным цэнтрам чэшскіх братоў, якія заснавалі тут адну з першых сваіх друкарань[3]. У XVII стагоддзі прыйшоў у заняпад. У канцы XIX стагоддзя горад перажыў «другое нараджэнне» дзякуючы заснаванаму тут заводу «Шкода»; Млада Болеслаў квітнее дзякуючы аўтамабільнаму заводу і дагэтуль. ЭканомікаЗ'яўляецца галоўным цэнтрам чэшскай аўтамабільны прамысловасці; завод у Млада Болеславе выпускае аўтамабілі сусветна вядомай маркі «Шкода». Вырабляюцца пераважна легкавыя аўтамабілі. Ёсць малаважная цукровая прамысловасць. СлавутасціАсноўнымі славутасцямі горада з'яўляюцца:
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia