Млоснасць
Млоснасць — цяжкае адчуванне ў падуздушнай вобласці і глотцы, якое нярэдка папярэднічае рвоце. Узнікае пры дыетычных памылках, атручваннях, захворваннях органаў брушной поласці, цэнтральнай нервовай сістэмы, пры цяжарнасці, укалыхванні і да т. п. Пры некаторых захворваннях, якія суправаджаюцца стратай вагі (рак, СНІД), млоснасць можа быць пастаяннай і, такім чынам, пагражаць жыцці хворага. Вобласць медыцыны, якая вывучае млоснасць і рвоту, называецца эметалогія. Апісанне сімптомуПры млоснасці тонус страўніка зніжаны, перыстальтыка або адсутнічае, або моцна запаволена. У той жа час тонус дванаццаціперснай кішкі і праксімальных аддзелаў худой кішкі павялічваецца, адбываюцца дуадэнагастральныя рэфлюксы. Пры пазывах на рвоту падчас удыху пры закрытым роце адзначаецца сутаргавае скарачэнне дыхальных мышцаў і дыяфрагмы, а падчас выдыху — пярэдняй брушной сценкі. Пры гэтым тонус антральнага аддзела страўніка павялічваецца, а цела і кардыяльнага аддзела — памяншаецца. ЭтыялогіяПрычыны, якія могуць прывесці да развіцця данага сімптому, разнастайныя, да найбольш распаўсюджаных адносяцца захворванні страўнікава-кішачнага тракта, атручванні, розныя інтаксікацыі, марская хвароба. Ранішняя млоснасць можа быць адной з першых прыкмет цяжарнасці. Развіццё млоснасці падчас цяжарнасці з'яўляецца адным з сімптомаў ранняга гестозу — таксікозу цяжарных. Звычайна млоснасць праходзіць да канца першага трыместра цяжарнасці. ЛячэннеЛячэнне захворвання праводзіцца як патагенетычнае, калі ліквідуецца прычына млоснасці, так і сімптаматычнае, калі ліквідуецца толькі сам сімптом.[1] Для сімптаматычнай тэрапіі ўжываюцца:
Прыкладам патагенетычнай тэрапіі з'яўляецца лячэнне млоснасці, выкліканай атручваннем, пры гэтым рэкамендуюць прыём унутр адсарбавальных рэчываў: актываваны вугаль. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia